Амаль уся зона бяспекі на Данбасе («шэрая зона»), вызначаная мінскімі дамовамі, узятая пад кантроль Украінай, заявіў дарадца прэзідэнта краіны Юрый Бірукоў. Ён расказаў пра гэта ў эфіры ток-шоу «Сітуацыя» на тэлеканале «Прамой».

«З таго часу, як мы пачалі ў маі 2014 года, дзве траціны тэрыторыі [Данбаса] былі вызваленыя», — дадаў чыноўнік.

«Шэрая зона» падзяляе тэрыторыі, падкантрольныя самаабвешчаным «Данецкай і Луганскай народным рэспублікам», і Кіеву. Яе пазначылі пасля Другога мінскага пагаднення ў лютым 2015 года. Зона бяспекі прадугледжвае адвод цяжкага ўзбраення на аднолькавую адлегласць ад лініі судакранання абодвума бакамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0