Фота з фб Сяргея Косцежа

Фота з фб Сяргея Косцежа

Загадчык аддзела Галоўнага дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Гаркавенка заявіў, што каманда прэзідэнта не мае дачынення да правакацыйных бордаў ў стылістыцы Парашэнкі з надпісам «Канец».

Пра гэта ён сказаў у каментары «Грамадскім».

«Ды вы смеяцеся? Мы ж не такія ўжо ідыёты, каб такое вешаць, такое глупства. Мы наогул стараемся асцярожна падыходзіць да такіх рэчаў пасля бордаў з Пуціным», - падкрэсліў Гаркавенка.

Паводле яго слоў, гэтыя борды могуць быць звязаныя з гарадскім галавой Чаркасаў Анатолем Бандарэнкам, паколькі, паводле яго інфармацыі, спачатку яны з'явіліся менавіта ў Чаркасах, піша Украінская праўда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0