Фота прэс-службы Lenovo
Lenovo распрацавала першы ў свеце ноўтбук з гнуткім экранам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кітайскай кампаніі.
Ноўтбук ўвойдзе ў лінейку прылад ThinkPad X1. У кампаніі падкрэсліваюць, што гаворка ідзе не пра планшэт, а менавіта пра ноўтбук, які валодае адпаведнымі магутнасцю і магчымасцямі, піша РБК
Промаролік з новым ноўтбукам Lenovo апублікавала на сваім канале ў YouTube.
На ім бачна, што прыладу ў форме звычайнага планшэта можна складаць па экране пад рознымі вугламі. Перагнуўшы пасярэдзіне, яго можна паставіць на стол і выкарыстоўваць як ноўтбук: ніжняя палова экрана ператвараецца ў электронную клавіятуру.
Тэхналогія гнуткіх прылад грунтуецца на ўжыванні OLED-дысплеяў, якія ўводзіць у абарачэнне некалькі кампаній. З 2013 года Samsung і LG распрацоўваюць смартфоны з выгнутымі экранамі. У студзені 2019 года LG прадставіла серыйны тэлевізар з гнуткім экранам, што самастойна згортвацца ў рулон, паведамляў The Verge. Пачаць продажы навінкі паўднёвакарэйскі вытворца меў намер гэтай вясной.