Амерыканскія вайскоўцы паведамілі пра фотаздымкі і відэа, з якіх вынікае, што іранскія сілавікі мелі дачыненне да падрыву двух танкераў у Аманскай затоцы.

U.S. Central Command / AP

U.S. Central Command / AP

У паведамленні Цэнтральнага камандавання ўзброеных сіл ЗША, на якое спасылаецца агенцтва Reuters, прыводзіцца відэазапіс. Сцвярджаецца, што на ёй можна ўбачыць ваеннаслужачых Рэвалюцыйнай гвардыі Ірана, якія здымаюць неразарваную міну з корпуса аднаго з танкераў у Аманскай затоцы.

Вайскоўцы сцвярджаюць, што патрульны катар іранскай Рэвалюцыйнай гвардыі зняў выбухоўку з карабля Kokuka Courageous, які раней быў пашкоджаны выбухам.

Запіс распаўсюдзіў у тым ліку і тэлеканал CNN.

Раней у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША заявілі, што менавіта Іран стаіць за падрывам двух танкераў на выхадзе з Персідскай затокі. У выніку нападу абодва караблі былі сур'ёзна пашкоджаны. Іх экіпажы ўдалося эвакуіраваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0