Пра гэта паведаміў БЕЛТА першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Карнялюк.

Сёння ў стацыянарах на лячэнні застаюцца 16 чалавек, у тым ліку 7 — у Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы, 9 — у Брэсцкай абласной бальніцы. Стан апошніх медыкі ацэньваюць як цяжкі.

 «Пацярпелым дапамога была аказана своечасова і ў поўным аб'ёме. Праведзены агляды ўсіх пацыентаў з удзелам абласных і рэспубліканскіх спецыялістаў. На ўсіх этапах лячэння выкананыя неабходныя ўмяшанні, уключаючы медыкаментознае і хірургічнае», - А Карнялюк.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 21 чэрвеня прыблізна ў 9.00 у аграгарадку Відамля: аўтамабіль DAF з паўпрычэпам пратараніў маршрутку, якая перавозіла пасажыраў па маршруце Камянец — Брэст. У выніку ДТЗ цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі 20 пасажыраў і кіроўца маршруткі.

Праз некалькі гадзін адна пасажырка ад атрыманых траўмаў памерла ў аперацыйнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0