У расійскім Омску 97-гадоваму ветэрану з інваліднасцю прапанавалі пачакаць кватэру яшчэ пяць гадоў і адмовілі ў пастаноўцы на ўлік у чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Чыноўнікі вырашылі, што мужчына спецыяльна прадаў кватэру і пагоршыў жыллёвыя ўмовы для атрымання новага жылля за кошт бюджэту. Ён звярнуўся ў суд, які прызнаў яго такім, што мае патрэбу ў жыллі. Суд прыйшоў да высновы, што ветэран прадаў кватэру з-за сацыяльнага становішча і стану здароўя.

Пазней стала вядома, то мэрыя Омска ўсё ж дасць сертыфікат на жыллё 97-гадоваму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, якога папрасілі пачакаць кватэру яшчэ пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?