Новыя электрацягнікі, вырабленыя ЗАТ «Штадлер Мінск» для Мінскага метрапалітэна, пачнуць перавозіць пасажыраў на другой (Аўтазаводскай) лініі сталічнай падземкі ў першым квартале 2020 года. Пра гэта сёння паведаміў журналістам дырэктар «Мінскага метрапалітэна» Уладзімір Сотнікаў, перадае БЕЛТА.

У студзені 2017 года кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна і «Штадлер Мінск» падпісалі дагавор на пастаўку дзесяці цягнікоў метро для сталіцы: шасці чатырохвагонных і чатырох пяцівагонных цягнікоў. Пры гэтым задзейнічаны крэдытныя рэсурсы банкаў пад гарантыі Мінгарвыканкама. У гэтым годзе шэсць цягнікоў павінны паступіць у карыстанне сталічнай падземкі, астатнія чатыры будуць пастаўлены ў 2020 годзе ў адпаведнасці з графікам.

Два саставы ўжо знаходзяцца ў электрадэпо «Магілёўскае», трэці перагоняць сюды сёння ноччу. Па словах дырэктара «Штадлер Мінск» Філіпа Брунер, яшчэ тры чатырохвагонныя цягнікі паставяць на працягу месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0