Здарэнне адбылося ўвечары 3 лістапада, паведамляе СК

57-гадовы мужчына ў двары аднаго з жылых дамоў сталіцы зваліўся ў яму, якая была за агароджай і была выкапана пры правядзенні камунальных работ. Цела мужчыны без прыкмет жыцця неўзабаве было выяўлена жыхаром найбліжэйшага дома на глыбіні каля 2,5 метраў.

Па гэтым факце СК праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0