Жыхар Нью-Бедфард (штат Масачусетс) страціў шматмільённы выйгрыш з-за няведання англійскай мовы. Пра гэта паведамляе The Independent.

Жуау Луіш ДаПонтэ падаў пазоў супраць сваіх знаёмых Марыі Алівейры і Сюзаны Гаспар, якія, паводле яго сцвярджэння, прысабечылі грошы, якія ён выйграў у латарэю.

ДаПонтэ выйграў чатыры мільёны даляраў. Яго роднай мовай была партугальская, дзе слова mil азначае «тысяча». Убачыўшы на латарэйным білеце надпіс «4mil», ён вырашыў, што размова ідзе аб чатырох тысячах даляраў.

Мужчына сцвярджае, што аддаў латарэйны білет Алівейры і папрасіў атрымаць выйгрыш за яго. За гэта ён паабяцаў ёй 200 даляраў. Па словах ДаПонтэ, яго знаёмая звярнулася да арганізатараў латарэі і атрымала выйгрыш з вылікам падаткаў - 2,6 мільёна даляраў, але перадала яму толькі 3,8 тысячы даляраў, якія ён чакаў. Рэшту грошай яна пакінула сабе.

ДаПонтэ даведаўся пра падман пасля размовы з сябрам, які ведаў усіх траіх. Алівейра усё адмаўляе. Паводле яе слоў, яна ніколі не атрымлівала латарэйныя выйгрышы для кагосьці іншага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0