Рашэнне аб адмене масавых мерапрыемстваў будуць прымацца па кожным канкрэтным выпадку, паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік, піша Interfax.by.
«Мы лічым, што правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў варта абмежаваць на час, пакуль усё не супакоіцца і будзе зразумела, як развіваецца сітуацыя ў нашых суседзяў», — сказаў Каранік па выніках дакладу кіраўніку дзяржавы ў чацвер.
На пытанне, якія менавіта мерапрыемствы будуць аднесены да масавых, ён адказаў, што «рашэнне будзе прымацца ў кожным канкрэтным выпадку».
Разам з тым кіраўнік Міністэрства аховы здароўя не лічыць патрэбным уводзіць каранцін ва ўстановах адукацыі. «ЮНІСЕФ і СААЗ гэтага не рэкамендуюць, паколькі дзеці не адносяцца да групы рызыкі, у іх вельмі рэдка бываюць цяжкія формы, нулявая смяротнасць», — дадаў Каранік.