У Беларусі на сёння правялі больш за 30 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам, і ў выпадку неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Такім чынам, за мінулыя суткі шпіталізавалі 110 чалавек, выпісалі 144 чалавекі, у тым ліку тых, якія мелі кантакты з носьбітамі інфекцыі.

На цяперашні момант выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў найбліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0