Дыстанцыйная адукацыя не з'яўляецца альтэрнатывай класна-ўрочнай сістэме. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае БелТА.

«Як прафесіянал з псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкай магу сказаць, што дыстанцыйная падрыхтоўка не заменіць класна-ўрочнай сістэмы. Таму што апошняя вырашае не толькі пытанні перадачы інфармацыі альбо замацавання матэрыялу, але і пытанні сацыялізацыі дзяцей. Гэта зносіны ў сваім узроставым калектыве, у рознаўзроставых калектывах, гэта нейкія сумесныя мерапрыемствы — тое, што дазваляе дзіцяці атрымліваць сацыяльны вопыт, без якога яму цяжка выйсці ў самастойнае жыццё. У выніку дзіця атрымлівае атэстат сталасці, і не выпадкова ён менавіта так называецца», — сказаў Ігар Карпенка.

Лукашэнка: Школьнікі будуць вучыцца 1 мая і ў наступную суботу

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0