Афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава пацвердзіла карэспандэнту «Інтэрфакс-Захад», што ўвод у нядзелю ў Мінск бранятэхнікі быў «для ўзмацнення захадаў бяспекі асабістага складу».

«У Мінск уведзеныя БМП і БТР-80. Гэта баявыя машыны, якія выкарыстоўваецца для ўзмацнення мер бяспекі асабістага складу на несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», — распавяла Чамаданава.

Як паведамлялі відавочцы, на тэрыторыю Палаца Незалежнасці да ўжо наяўных двух бронетранспарцёраў падышла калона яшчэ з пяці БТР. Апазнавальныя знакі і нумары на тэхніцы пафарбаваныя зялёнай фарбай.

На брані былі вайскоўцы з буйнакалібернымі кулямётамі.

Нагадаем, што ўчора ў Мінску прайшла шматсоттысячная дэманстрацыя праціўнікаў Лукашэнкі. Вялікая частка дэманстрантаў падышла да Палаца Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0