«Гродзенскі хімік»

«Гродзенскі хімік»

З пачатку года з прафкама «Гродна Азот» выйшлі 940 чалавек — амаль 13% членаў арганізацыі. Незалежны ж прафсаюз «Азота» са жніўня вырас у 20 разоў, паведамляе hrodna.life.

«На пачатак года сябрамі прафсаюзнага камітэта ААТ «Гродна Азот» з’яўляўся 7261 чалавек, на 1 лістапада 2020-га ў першасную арганізацыю ўваходзяць 6321 работнік», — расказаў Андрэй Ражынскі, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Гродна Азот» «Гродзенскаму хіміку».

Прафкам «Гродна Азот» — частка «Белхімпрафсаюза», які адносіцца да Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Па яго словах, гэтая страта аслабіла перагаворныя пазіцыі прафсаюза з наймальнікам пры ўнясенні дапаўненняў у калектыўную дамову. За 2020 год было падпісана тры такія дадатковыя пагадненні, адным з якіх калектыўная дамова была падоўжана без выключэння нормаў і палажэнняў, у поўным аб’ёме на тры гады ці да заключэння новага калектыўнага дагавора.

Другі, незалежны, прафсаюз «Гродна Азот» з пачатку жніўня вырас з 20 членаў да больш чым 400.

Пра гэта Андрэй Ханевіч, апаратчык цэха «Карбамід-3» і старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот», расказаў «Вечернему Гродно».

Незалежны прафсаюз арганізацыі дапамагае звольненым пасля ўдзелу ў стачцы супрацоўнікам «Азота» адстойваць свае правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0