Менавіта столькі прасіў пракурор. Яго прызналі вінаватым у злачынстве па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў». Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Пасля агучвання прысуду яго ўзялі пад варту, піша spring96.org.

Паводле абвінавачвання, Аляксей Павядайла вырабіў, захоўваў і перавозіў у аўтамабілі «Аўдзі А6» гаручае рэчыва, з якім яго затрымалі 11 жніўня ў Баранавічах. Сумесь была адпраўлена на экспертызу, і, згодна з яе вынікамі, склад сумесі быў блізкім да складу «кактэйлю Молатава».

Павядайла прызнаў, што перавозіў і захоўваў гэтую сумесь, але адмаўляе яе выраб. Таксама ён казаў на судзе, што захоўваў і выкарыстоўваў яе для асабістых бытавых патрэб. Выкарыстоўваць яе ў якасці «кактэйлю Молатава» ён не збіраўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0