Усё пачалося ў мінулым жніўні. У сацсетках 47-гадовая жыхарка Барысава пазнаёмілася з мужчынам, які прадставіўся амерыканскім вайскоўцам і паведаміў, што служыць у Афганістане.

Амерыканец распавёў, што ўсе свае зберажэнні перавёў у залатыя зліткі і папрасіў аказаць дапамогу ў іх дастаўцы. Барысаўчанка павінна была аплаціць дастаўку, легалізаваць пасылку, а таксама — аплаціць мытны збор, паведамляе СК.

Акрамя гэтага, у студзені 2021 года, «вайсковец» прапанаваў аплаціць ягоны адпачынак, перавёўшы для гэтых мэтаў 500 даляраў, пасля чаго абяцаў прыехаць у Беларусь.

Усяго жанчына ў некалькі этапаў пералічыла больш за 12 тысяч рублёў.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 (махлярства ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0