Фота Depositphotos.com
YouTube імкнецца палегчыць карыстальнікам пошук прадуктаў, якія паказваюцца ў відэа. Новая тэхналогія будзе іх ідэнтыфікаваць і складаць спіс, які дапаможа знайсці больш інфармацыі пра той ці іншы прадукт.
На відэа з’явіцца дадатковы значок, які будзе паказваць дадатковыя звесткі пра тавары, іншыя відэа, дзе яны таксама выкарыстоўваюцца, і спасылкі на інтэрнэт-крамы, піша BBC.
Пакуль што новая тэхналогія выпрабоўваецца толькі ў ЗША, аднак эксперты адзначаюць, што такая функцыя можа вельмі моцна паўплываць на рэкламную індустрыю.
0
0
0
0
0
0