Фота Guinness World Records
Залацісты рэтрывер па мянушцы Фінлі так любіць падбіраць тэнісныя мячыкі, што здолеў расцягнуць сківіцы і шчокі, каб змясціць адразу 6 мячыкаў. У выніку Фінлі трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса, піша Live Science.
Аднак на ўладальніка самага эластычнага рота ёсць і іншыя кандыдаты.
Многія грызуны і некаторыя малпы, у тым ліку мандрылы, маюць адмысловыя мяшкі на шчоках, каб назапашваць у іх ежу. Шчокі хамяка, напрыклад, могуць змязціць да 20% усёй вагі жывёлы.
А пашча змей можа расцягвацца яшчэ больш. Напрыклад, у 2018 годзе бірманскаму пітону ў Фларыдзе ўдалося настолькі шырока разявіць пашчу, што ён праглынуў белахвостага аленя, які быў цяжэйшы за самога пітона. Рэч у тым, што сківіцы у змей злучаныя з чэрапам эластычнымі звязкамі, у выніку чаго і пашча можа быць вельмі эластычнай.