Паводле яго слоў, стартавая цана аб'екта складала 132 мільёны грыўняў, але па выніках таргоў пакупнік пагадзіўся выкласці за яе 377 мільёнаў (каля $13,8 млн).

«Твой твар, калі турмы разыходзяцца як гарачыя піражкі», — напісаў Дзяніс Малюська, прымацаваўшы сваё фота.

Міністр распавёў, што сродкі, атрыманыя з продажу турмаў, размяркуюць па прынцыпе 30 на 70: 30% пералічаць у дзяржбюджэт, а 70% пойдуць на аднаўленне інфраструктуры іншых украінскіх турмаў.

«Замест закінутага і ламанага хламу мы атрымаем новыя турмы, якія адпавядаюць еўрапейскім стандартам і не з'яўляюцца ганьбай для дзяржавы», — заявіў Малюська.

Аб планах пачаць «вялікі распродаж турмаў» у Мінюсце Украіны паведамілі ў мінулым годзе.

На думку міністра, такія аб'екты могуць быць цікавыя пакупнікам перш за ўсё праз вялікія зямельныя ўчасткі з ужо падведзенымі інжынернымі сеткамі.

«Што вырасце на іх месцы — заводы, жылыя комплексы, гандлёва-забаўляльныя комплексы — гэта ўжо не да нас, а да будучых уласнікаў», — заяўляў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0