На фота — урачыстае адкрыццё вучэнняў у Брэсце, mil.by

На фота — урачыстае адкрыццё вучэнняў у Брэсце, mil.by

Украінскія памежнікі ўзмацнілі ахову мяжы з Беларуссю ў сувязі з пачаткам расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2021», пра гэта заявіў у пятніцу дэпутат ад прэзідэнцкай фракцыі «Слуга народа», намеснік старшыні Камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях праваахоўнай дзейнасці Сяргей Іянушас.

«Сёння ў Беларусі пачаліся ваенныя вучэнні. На тэрыторыі краіны цяпер знаходзіцца шмат расійскіх вайскоўцаў і баявой тэхнікі. У сувязі з гэтым памежнікі ўзмацнілі ахову мяжы, у прыватнасці прыцягнулі спецпадраздзяленні. Цяпер сітуацыя на мяжы спакойная», — сказаў Іянушас.

Паводле яго слоў, мяжу кругласутачна патрулююць нарады са службовымі сабакамі, вядзецца маніторынг з пастоў назірання, задзейнічана авіяцыя, але ўсе пункты пропуску, як удакладніў парламентарый, працуюць у звычайным рэжыме.

«Мы ў профільным камітэце пастаянна назіраем за сітуацыяй. У Дзяржпамежслужбе запэўнілі, што робяць усё, каб не дапусціць правакацый і незаконнага перасячэння мяжы», — дадаў дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0