Харкаў, 2 сакавіка 

Харкаў, 2 сакавіка 

Адміністрацыя ЗША папярэджвае, што Расія, магчыма, плануе прымяніць ва Украіне хімічную ці біялагічную зброю, паведамляе DW.

Распаўсюджваючы ілжывую інфармацыю аб біялабараторыях ва Украіне, дзе, нібыта, Пентагон распрацоўваў біялагічную зброю, Масква хоча падрыхтаваць глебу для далейшай эскалацыі неапраўданай агрэсіўнай вайны ва Украіне, заявіла ў сераду, 9 сакавіка, прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Джэн Псакі.

Расія кіруецца акрэсленай мадэллю паводзін: рыхтуецца альбо сама прымяніць зброю масавага паражэння, альбо інсцэніраваць напад украінцаў, каб стварыць абгрунтаванне для працягу вайны, напісала Псакі ў Twitter.

Прэс-сакратарка патлумачыла, што Расія у сваю чаргу неаднаразова выкарыстоўвала хімічную зброю, напрыклад, пры нападах на палітычных супернікаў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, у прыватнасці, на Аляксея Навальнага.

Па словах Псакі, гэта тыповы прыём, якім карыстаецца Расія: яна абвінавачвае Захад у парушэннях, якія здзяйсняе сама.

Раней Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заяўляла, што ёй нічога не вядома аб зброі масавага паражэння, нібыта вырабленай ва Украіне.

Раней Мінабароны Расіі заявіла, што ва Украіне існуе сетка біялабараторый, якія працуюць у рамках сумесных праграм з Пентагонам.

Мінабароны Расіі заявіла, што ва ўкраінскіх лабараторыях ставілі эксперыменты з ўзорамі каранавіруса кажаноў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0