Выступаючы ў праграме Today на BBC Radio 4, ён паясняе: «Яны [расійскія войскі] выглядаюць як сілы, якія былі абсалютна непадрыхтаваныя, якія не прадумалі, як можа выглядаць вялікая кампанія.

Украінцы тармазяць прасоўванне Расіі на ўсіх напрамках і нават вядуць цяпер даволі эфектыўныя контратакі. Расіяне страчваюць шмат тэхнікі і войскаў». 

Прафесар Кларк кажа, што ва Украіне ёсць сістэма камандавання і кіравання, якая адпавядае «стандартам НАТА», якую стваралі з дапамогай краін НАТА з 2014 года. Атака на авіярамонтны завод у Львове дае зразумець, што расіяне б'юць па інфраструктуры, якая трымае ўкраінскія самалёты ў паветры, сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0