Харкаўскія валанцёры бяруць шлюб. Фота: AP

Харкаўскія валанцёры бяруць шлюб. Фота: AP

Міністэрства юстыцыі Украіны спрасціла працэдуру заключэння шлюбу падчас ваеннага становішча. З гэтага часу гэта можна зрабіць на працягу аднаго дня пасля заявы і нават праз Zoom.

Пра гэта паведаміла намесніца міністра юстыцыі Валерыя Каламіец.

«Сённяшнія абставіны прыводзяць да таго, што ў людзей часам няма магчымасці чакаць. Таму што ўсе мы апынуліся ў абставінах, калі мы не ведаем, што будзе заўтра і нават сёння ўвечары. Таму падаць заяўку і афіцыйна аформіць шлюб цяпер можна за дзень. Людзі, якія выказалі жаданне, могуць ажаніцца на працягу дня», — патлумачыла Каламіец.

Рэгістрацыя шлюбу можа адбывацца ў любым органе ЗАГСа на тэрыторыі, дзе не вядуцца баявыя дзеянні. У пэўных умовах могуць рэгістраваць шлюбы не толькі работнікі органаў ЗАГС, але і паліцыянты, і вайскоўцы. Гэта актуальна для закаханых, якія нясуць службу. Каламіец адзначыла, што для абаронцаў таксама прадугледзелі дыстанцыйны шлюб.

«Яны могуць звярнуцца да свайго камандзіра і падаць заяву аб тым, што хочуць ажаніцца дыстанцыйна. Такім чынам, зарэгістраваць шлюб можна нават тады, калі мужа ці жонкі няма фізічна. Чалавек, які не знаходзіцца ў вайсковай частцы, можа быць падлучаны дыстанцыйна. І нават абодва з пары могуць быць падлучаныя дыстанцыйна, проста праз Zoom», — сказала Каламіец.

З пачатку поўнамаштабнай вайны пабраліся шлюбам амаль 22000 украінскіх пар, гэта больш, чым звычайна. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0