Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю Newsmax.
«Спроба забіць лідара той ці іншай краіны — гэта, я б сказаў, слабасць. Калі ты не можаш казаць, то гэта слабасць. Слабасць у тым, каб пачаць вайну, і РФ ужо прадэманстравала гэтую слабасць. Калі вы не можаце акупаваць гэтую краіну, гэта слабасць», — падкрэсліў кіраўнік Украіны.
Таксама ён звярнуў увагу, што свет павінен перастаць абараняць расійскага прэзідэнта, асабліва пасля іх зверстваў ва Украіне.
Таксама Зяленскі заявіў, што Украіна не збіраецца выкарыстоўваць ракетныя сістэмы з павялічаным радыусам дзеяння для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі.
«Я ведаю, што некаторыя людзі ў ЗША ці людзі ў Белым доме кажуць, што мы можам выкарыстоўваць іх (дальнабойныя ракеты) для нападу на Расію: глядзіце, мы не плануем атакаваць Расію. Расійская Федэрацыя нас не цікавіць. Мы не ваюем на іх тэрыторыі», — сказаў кіраўнік Украіны.





