Фота: zelenskiy_official / Instagram
«Сітуацыя на ўсходзе Украіны вельмі складаная. Мы штодня губляем ад 60 да 100 салдат забітымі і каля 500 чалавек параненымі ў баі», — заявіў Зяленскі.
Таксама, паводле Зяленскага, украінская армія не збіраецца атакаваць расійскія тэрыторыі, у тым ліку з дапамогай амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню з павялічаным радыусам.
Па яго словах, Кіеў не зацікаўлены ў расійскіх тэрыторыях і не збіраецца за іх змагацца. Пры гэтым Зяленскі падкрэсліў, што саступаць свае тэрыторыі Украіна не мае намеру.
Прэзідэнт Украіны назваў слабасцю Пуціна і Расіі тое, што яны не здолелі акупаваць меншую суседнюю краіну. Таксама ён лічыць слабасцю спробы забіць яго.
«Спроба забіць лідара той ці іншай краіны — гэта, я б сказаў, слабасць, — працягнуў ён. ‒ Калі вы не ўмееце размаўляць, значыць, гэта слабасць».





