Раней ужо паведамлялася, што Кіеў і Масква ажыццявілі першы афіцыйны абмен загінулымі, падчас якога кожны з бакоў перадаў іншаму 160 целаў. Прэс-сакратарка палка «Азоў» Ганна Галаўко пацвердзіла, што сярод іх былі загінулыя на «Азоўсталі».

Паводле яе слоў, размова ідзе сама меней пра 52 целы азоўцаў. Дзясяткі целаў ужо дастаўленыя ў Кіеў. Пачаты працэс ідэнтыфікацыі праз аналіз ДНК.

Таксама гэта пацвярджаюць сваякі байцоў «Азова», якія ўжо атрымалі целы сваіх родных.

Колькі ўсяго чалавек загінула на тэрыторыі завода, да гэтага часу невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
0