Стала вядома, што Сафія днямі была накіраваная ў гомельскую калонію №4. 

Падтрымаць палітзняволеную можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Сафія Андрэеўна Сапега.

Сафія Сапега была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам 23 мая мінулага года ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску рэйса Афіны — Вільня.

Суд пачаўся ў канцы сакавіка і 6 мая дзяўчына была асуджаная да шасці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 3 арт. 130 і ч. 1 арт. 179 (незаконныя збор або распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую або сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых).

Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня заявіў, што лічыць магчымай перадачу Сапегі ў Расію, грамадзянкай якой яна з'яўляецца. «Шкада дзяўчынку. Трэба гэтае пытанне вырашаць», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Сафія Сапега: Пратасевіча для мяне больш не існуе

«Шкада дзяўчынку». Лукашэнка лічыць магчымым перадаць Сафію Сапегу ў Расію

Сапега далі максімальны тэрмін з улікам супрацоўніцтва са следствам?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0