facebook com mod mil rus

facebook com mod mil rus

Пра гэта паведамілі Ваенна-марскія сілы УСУ ў Тэлеграме.

У ведамстве паведамілі, што ўдар быў нанесены падчас транспарціроўкі буксірам на востраў Змяіны боепрыпасаў, узбраення і асабістага складу Чарнаморскага флоту.

«Нават наяўнасць на борце зенітна-ракетнага комплексу «ТОР» не перашкодзіла ваенна-марскім сілам УС Украіны дэмілітарызаваць расійскіх захопнікаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Максім Марчанка пацвердзіў паведамленні аб паспяховай ракетнай атацы ўкраінскіх сіл на расійскі карабель «Васіль Бех».

«Перадавайце віншаванні камандзе крэйсера «Масква»!»,— напісаў Марчанка ў сваім тэлеграм-канале.

Расейскія СМІ пісалі, што буксір «Васіль Бех», водазмяшчэннем 1 605 тон, увайшоў у склад Чарнаморскага флоту РФ у 2021 годзе.

Пазней з'явілася відэа меркаванага знішчэння.

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2