Па яго словах, інфармацыя, якую сталі распаўсюджваць днямі некаторыя інфармацыйныя рэсурсы «не вытрымлівае ніякай крытыкі, неправераная і падрывае імідж лесагаспадарчых устаноў».
— У канцы мінулага тыдня мы атрымалі 6 тысяч заявак на дровы ад насельніцтва, на гэтым тыдні — 8 тысяч заявак па краіне. Штодня задавальняюцца каля 2,5 тысячы заявак, чалавек чакае чаргі на пастаўку дроваў не больш за 4 дні, — сказаў Драгун.
Мінлясгас плануе звярнуцца ў адпаведныя органы, каб яны ацанілі дзеянні інфармацыйнага рэсурсу па распаўсюджванні неправераных фактаў.
Але справа ў тым, што аб праблемах з дровамі паведамілі афіцыйныя прафсаюзы. Яны адзначалі, што ў краіне захоўваецца ажыятажны попыт на дровы, а чэргі ў лясгасах — на некалькі месяцаў наперад.
Скрыншот публікацыі на сайце прафсаюзаў.





