Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Расія яшчэ не адказвалі люстэркава на трэніроўкі заходняй авіяцыі па ўжыванні ядзернай зброі:

«Ніякай інсцэніроўкі там не было. І пра ядзерную зброю і іншае. Мы яшчэ паўкроку зрабілі. Яны ж лётаюць, трэніруюцца. Навошта трэніруюцца, навошта ядзерныя балванкі возяць? Для таго, каб ядзерную бомбу заўтра ў самалёт пакласці і скінуць туды, куды трэба. Таму мы яшчэ люстэркава не адказвалі. Склады боепрыпасаў ядзерных у Расіі, у нас іх няма. І, як Пуцін правільна сказаў, у шасці кропках, шасці краінах знаходзяцца іх ядзерныя боегалоўкі».

Ён дадаў, што складоў ядзерных боепрыпасаў у Беларусі няма, але трэба быць гатовымі да любога развіцця падзей і «трымаць порах сухім».

«Мы павінны порах трымаць сухім па ўсіх напрамках. І не трэба там енчыць, крычаць, што «тут Пуцін захапіў Беларусь», што хоча, тое і робіць»… у нас узгодненая разумная палітыка дзвюх суверэнных дзяржаў, за якую перш за ўсё адказваюць Макей і Лаўроў», — сказаў ён. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру