Увечары 11 ліпеня на складах боепрыпасаў расійскіх акупантаў у Новай Кахоўцы прагрымела серыя выбухаў.

Мясцовыя жыхары паведамілі, што пажар на пазіцыях расійскіх войскаў узнік, верагодна, з прычыны патрапляння ракет. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі прэс-сакратар Адэскай Абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук і дарадца кіраўніка Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Хлань.

Расійскія СМІ спачатку сцвярджалі, што ракеты патрапілі ў Кахоўскую ГЭС, але пасля ад гэтай версіі адмовіліся і сталі сцвярджаць, што УСУ ракетамі дальнабойнага РСЗА HIMARS нібыта знішчылі склад з «салетрай». Пры гэтым прапагандысты сцвярджаюць, што ўдар быў нанесены па жылым квартале, пацярпелі рынак, бальніца і жылыя дамы. Аднак пацверджанняў гэтаму ніякіх няма.

У начной зводцы Аператыўнага камандавання УСУ «Поўдзень» інфармацыю пра знішчэнне складоў у Новай Кахоўцы пацвердзілі. Акрамя таго, у ёй пералічылі і іншыя поспехі УСУ, дасягнутыя за дзень на паўднёвым фронце:

«Па выніках выканання нашымі ракетна-артылерыйскімі падраздзяленнямі агнявых задач, вораг страціў 5️2️ рашысты, гаўбіцу «Мста-Б», мінамёт, 7️ адзінак браняванай і аўтамабільнай тэхнікі, а таксама склад з боепрыпасамі ў Новай Кахоўцы», — гаворыцца ў паведамленні камандавання.

Акрамя таго, штурмавікамі УСУ былі нібыта нанесеныя тры авіяцыйныя ўдары па складах боепрыпасаў у Мікалаеўскай вобласці, а верталётамі — па апорных пунктах праціўніка. Страты праціўніка ад удараў авіяцыі ўдакладняюцца.

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1