Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Спорт

Фота: АР

11.08.2022 / 17:42
Бел / Łac / Рус

Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру

На днях Серэна Уільямс, адна з самых знакамітых тэнісістак сучаснасці, абвясціла пра хуткае завяршэнне кар’еры. 23-кратная пераможца турніраў Вялікага шлема і чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка абяцае сысці з тэніса пасля турніру US Open.

Фота: АР

Фота: АР

Пра свае планы Уільямс распавяла ў вераснёвым выпуску часопіса Vogue, які з’явіўся ў анлайн-продажы 9 жніўня. Спартсменка расказала, што сыходзіць з тэніса, каб заняцца больш важнымі для сябе рэчамі, у тым ліку працай з уласнай венчурнай кампаніяй і сямейнымі справамі. Свой сыход са спорту Серэна называе эвалюцыяй, піша New York Times.

Не ўсе вераць у тое, што Уільямс хутка пакіне тэніс, але ж US Open — вельмі важны для яе турнір, таму і не дзіва, што тэнісістка вырашыла зрабіць яго апошнім спаборніцтвам у кар’еры. Яна 6 разоў перамагала на ім у адзіночным разрадзе, перажыла на ім і адны з найгоршых момантаў у кар’еры — напрыклад, канфлікты з суддзямі і арганізатарамі турніру ў паўфінале 2009 года і фінале 2018 года.

Ужо амаль год Серэну праследуюць наступствы разрыву сухажылля — гэтую траўму легенда атрымала на мінулагоднім Уімблдоне. За гэты час з вялікіх турніраў яна з’явілася хіба што на Уімблдоне, дзе прайграла ў першым ж раўндзе. Тэнісістка паведамляла, што хацела б зноў зацяжарыць, але не жадае перажываць цяжарнасць у статусе спартсменкі.

За ўсю кар’еру Уільямс атрымала каля 100 мільёнаў даляраў прызавых, а таксама выйграла 73 турніры ў адзіночным разрадзе, 23 — у парным, 2 — паміж змешанымі парамі. Яна прыняла ўдзел у чатырох алімпіядах і здабыла на іх чатыры залатыя медалі. Што да яе ўплыву на тэніс, Серэна шмат зрабіла, каб змяніць стаўленне да жаночага спорту, знішчыць розніцу паміж элітным мужчынскім і жаночым тэнісам і натхніць найлепшых тэнісістаў сучаснасці. Пра яе ўплыў на сябе казала і 18-гадовая ўзыходзячая зорка тэніса Кока Гаўф, і вялікія тэнісісты Рафаэль Надаль, Роджэр Федэрэр і Новак Джокавіч.

Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою

Як 21-гадовая полька з маленькага гарадка ўзляцела на вяршыню сусветнага тэніса — гісторыя новай першай ракеткі

Федэрэр, Раналду, Ібрагімавіч. Вось як вялікія спартоўцы, старэйшыя за 30, захоўваюць форму

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Беларус Ілля Салаўёў зарабіў першы асістэнцкі пас у НХЛ 1
Ведаеце, хто абганяе «Барселону» ў чэмпіянаце Іспаніі? Заштатны клуб з двума ўкраінцамі ў складзе
Джуд Белінгем атрымаў узнагароду Golden Boy 2023
У БАТЭ — найгоршыя вынікі за гісторыю. Топ-5 прычын правалу 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У Мінску каршэрынгавы аўтамабіль пратараніў падземны пераход
Памерла Людміла Бржазоўская
Стала вядомым пытанне, якое расейцы найбольш хацелі б задаць Пуціну
«Каліноўскі не герой Вялікай Айчыннай вайны». Чыноўнікі тлумачаць, чаму пераназвалі гімназію ў Свіслачы 2
Вікіпедыя назвала старонкі, якія найбольш праглядаліся ў 2023 годзе 1
«Павінны стаяць побач з Лукашэнкам». Гайдукевіч выказаўся пра ролю кішэнных партый
Забеспячэнцаў «Гомсельмаша» адвялі на экскурсію ў жаночую калонію «ў мэтах прафілактыкі» 3
Усяго патроху
«Зладзіў чэлендж — штодзень прыдумляць па жарце». Кім быў беларускі комік, які памёр у 28, і што з ім здарылася
Былая рэдактарка Чорнай кнігі Беларусі выступіла са скандальнымі заявамі — і пачаліся разборкі на ўвесь інтэрнэт 21
У лагеры «Зубраня» для дзяцей арганізавалі гульню «Суд над экстрэмізмам» 6
Цела забітай пад Кіевам дзяўчынкі, якую амаль два гады шукалі ва Украіне, знаходзілася ў Мазыры 19
Фота / Відэа
Пачаўся суд над былым кіраўніком Белінвестбанка. Банкіры расказалі, на чым пракалоўся Брышцелеў 6
Што жаваў Коля Лукашэнка на сустрэчы з Сі Цзіньпінам? 20
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Былая рэдактарка Чорнай кнігі Беларусі выступіла са скандальнымі заявамі — і пачаліся разборкі на ўвесь інтэрнэт 19
Цела забітай пад Кіевам дзяўчынкі, якую амаль два гады шукалі ва Украіне, знаходзілася ў Мазыры 19
Адзінаццацікласніка сельскай школы Добрушскага раёна арыштавалі проста падчас агульнага сходу бацькоў, вучняў і настаўнікаў 7
Ці прагаласуе электарат Лукашэнкі за Колю? Вось што кажа сацыёлаг 12
Бар «Тяні-толкай» зачыніўся праз чатыры дні пасля адкрыцця 2
Самае лайканае
Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт 8
«Вось дзяўчыне вочкі, каб былі яскравыя ночкі». У Скірмантаве захавалі старажытны абрад 18+, пра які вы маглі нават не чуць 1
«П'янкое віно «жаданае за рэальнае» прыводзіць да цяжкога і працяглага пахмелля» — Стрыжак пра перспектывы вызвалення палітвязняў 7
Энергія з зямлі: запрацаваў прарыўны праект Google — геатэрмальная электрацэнтраль 5
Лібер распавёў пра памылкі і дасягненні платформы «Новая Беларусь» за год працы 5
Найбольш рэакцый
Цела забітай пад Кіевам дзяўчынкі, якую амаль два гады шукалі ва Украіне, знаходзілася ў Мазыры 19
Праз 17 гадоў жыцця ў Літве беларуса пазбавілі дазволу на жыхарства, разлучылі з сямʼёй і загадалі вярнуцца ў Беларусь 42
Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч 2
«Хацела ўладкавацца прыбіральшчыцай. Сказалі: лепш алкаша возьмем». Як адмаўляюць у працы пасля сутак ці штрафу за палітыку 13
«Беларусы — тыя ж рускія, проста не ўсе яшчэ зразумелі». Як беларусы пад бел-чырвона-белым і расійскім сцягамі ўдзельнічаюць у тыкток-батлах 11
Гарачыя тэмы
Міністр абароны Хрэнін прыватызаваў апартаменты ў цэнтры Мінска. Вядома, з рублёвай растэрміноўкай 13
Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч 2
Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць 4
З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі 15
Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт 8
«Беларусы — тыя ж рускія, проста не ўсе яшчэ зразумелі». Як беларусы пад бел-чырвона-белым і расійскім сцягамі ўдзельнічаюць у тыкток-батлах 11
«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024 5
«Кіньце часнок ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць». Найлепшыя твіты тыдня 14
Пачаўся захоп папулярных лакальных медыя. Іх перадаюць рэдакцыям дзяржСМІ 16
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх