Раней Казахстан адгружаў сваю нафту праз трубаправод КТК і порт Наварасійска. Аднак у гэтым годзе пасля нападу Расіі на Украіну ў яго з'явіліся праблемы з гэтым маршрутам. У прыватнасці, расійскі суд пастанаўляў спыніць працу тэрмінала на месяц. Пасля чаго прэзідэнт Казахстана Такаеў даў распараджэнне запусціць альтэрнатыўныя маршруты пастаўкі нафты.

Як паведамляе Reuters, «Казмунайгаз» ужо вядзе перамовы з азербайджанскай кампаніяй SOCAR. Яны тычацца продажу 1,5 млн т казахстанскай нафты на год праз транскаўказскі трубаправод, які пачынаецца ў Азербайджане і вядзе ў турэцкі порт Джэйхан на Міжземным моры.

Паводле інфармацыі крыніц агенцтва, яшчэ 3,5 млн т на год Казахстан можа пастаўляць праз грузінскі тэрмінал Супса з 2023 года.

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0