Фота: Антон Сцепанішаў

Фота: Антон Сцепанішаў

Для Аляксандра ВДМУ — яго другая ВНУ. Першая — тэхнічная — скончаная з адзнакай. Інжынер па прафесіі, ён шмат гадоў жыў у Расіі, на прадпрыемстве кіраваў аддзелам па аўтаматызаваных сістэмах кіравання, адказваў за тэхналагічную бяспеку. Разам з тым ён пачаў усведамляць, што аддаў найлепшыя гады машынам, а не ведае, як функцыянуе яго ўласнае цела, арганізм.

Вярнуўшыся на радзіму ў Беларусь, мужчына хацеў падацца ў фермеры, але нешта не зраслося.

«Гады два таму я захварэў. Гэта і паслужыла штуршком грунтоўна задумацца пра медыцыну», — кажа Аляксандр.

У выніку ён засеў за кнігі па хіміі, біялогіі і рускай мове, запісаўся на факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, стаў заўсёднікам універсітэцкай бібліятэкі. Да ЦТ рыхтаваўся восем месяцаў:

— Было вельмі цяжка. З фізікай, матэматыкай я на «ты», а біялогія здавалася цёмным лесам. Цяпер я гляджу на яе шырока расплюшчанымі вачыма. 

Агулам па выніках тэставанняў Аляксандр набраў 215 балаў. Ішоў па-за конкурсам.

— Галоўнае, што мяне цікавіць, — ранняе выяўленне, лячэнне і прафілактыка аутаіммунных захворванняў. Гэта адно з самых складаных пытанняў сучаснай медыцыны, а я прывык ставіць перад сабой высокую планку.

Калі ўсё складзецца, пасля трэцяга курса Аляксандр адправіцца на практыку, задумваецца ён і пра аспірантуру. 

У ВДМУ адзначаюць, што гэта ці не першы такі сталы студэнт у іх. Сёлета прахадныя балы на бюджэт ва ўніверсітэце былі наступныя: дзённая форма стаматалагічнага факультэта — 355 балаў, фармацэўтычнага — 345 балаў, 315 — лячэбнага і 299 —педыятрычнага.

Клас
68
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
10
Сумна
3
Абуральна
6