Трое суразмоўцаў газеты звязваюць гэтае рашэнне з тым, што войскі пакуль не занялі ўсю тэрыторыю «ДНР». Адна крыніца, блізкая да АП, адзначыла, што немэтазгодна сумяшчаць адзіны дзень галасавання ў РФ з працэсамі за мяжой. 

Як раней зазначала «Медуза», у Крамлі думалі, што да 11 верасня, калі ў Расіі пройдзе адзіны дзень галасавання, вайскоўцы будуць кантраляваць усю тэрыторыю Данецкай вобласці.

Цяпер расійскія ўлады разглядаюць магчымасць правесці «галасаванне» зімой і спадзяваюцца, што акупанты змогуць за гэты час захапіць новыя тэрыторыі і не страціць кантроль над ужо захопленымі.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0