27.09.1909 - 5.10.1937

    Маладыя гады… Залатыя гады…
    Але час не святы. Арыштанства, суды.
    І ты вораг народа, і гэты народ
    Прад табою цяпер, як з калючкамі дрот.
    І навокал, як вечнасць, чужая зіма,
    І дарогі да сонца і сонца няма,
    Бо яго расстралялі - свяціла яно.
    І цяпер каля вогнішча жлукцяць віно
    Звар’яцелыя каты, якім гэты свет,
    Нібы беглага зэка заснежаны след.
    І адсюль не ўцячы, бо краіна -- турма,
    Але думак пра волю турме не ўтрымаць.
    І ты ў думках бяжыш праз завеі дамоў
    І не можаш дабегчы дадому ізноў,
    Бо крычыць вартавы і страляе ў спіну…
    Прачынаешся ты і не можаш заснуць,
    Бо і ты пачынаеш ужо разумець,
    Што ў няволі жыццё -- не жыццё і не смерць,
    І твае залатыя не прыйдуць гады,
    Як цвісці аніколі не будуць сады,
    Дзе пустыня спрадвеку і дзе халады…

6-8.11.2007

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?