Тамашык, сын Андрэя і Паўліны Скурко. Перадусім для яго пішуцца з-за кратаў гэтыя цудоўныя вершы

Жонка Андрэя Паўліна, якая выставіла гэты верш у фэйсбуку, каментуе яго:

«Высокія дрэвы вецер гне мацней. Што ж. Вецер гне, а ён сачыняе ды сачыняе».

Балада пра эвакуатар

Ехаў неяк з працы
Грузавік адзін,
І ў яго раптоўна
Скончыўся бензін.
Трапіў цвік у кола,
Стрэльнуў рухавік…
Збочыў невясёла
Бедны грузавік.
Стаў напаўдарогі
У полі ўначы.
Трэба дапамога —
Як дапамагчы?
Грузавік заўзята
У сігнал гудзеў,
Каб эвакуатар
Да яго ляцеў.
Той пачуў з трывогай
Голас сябрука,
Прыімчаў дарогай
Да грузавіка.
На прычэп паставіў,
Зачапіўшы трос,
Бак яму заправіў —
І дамоў адвёз.

А тым часам вершы Андрэя цяпер можна прачытаць і на паперы. Нядаўна выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.

Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу.

Глядзіце, чытайце, вучыце вершы Андрэя, ды абдымайце адзін аднаго.

Чытайце таксама:

«Бег дарогай насарог і на розе нёс пірог». Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко

«І на гэтым мікрабусе еду я па Беларусі». Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
-- / Адказаць
01.10.2022
[Рэд. выделена]
0
-- / Адказаць
01.10.2022
[Рэд. выделена]
0
-- / Адказаць
01.10.2022
[Рэд. выделена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру