«17 відаў сыра з цвіллю і вытрыманых у Гіппа. Усё — расійскай вытворчасці», — напісаў адзін з мінчукоў.
Яго падтрымалі іншыя.
«Мы былі ў Кароне, камамбэр шукалі… паліцы забіты, сыр на 99,9% расійскія».
«Не хочацца і разбірацца, што ядомае, а што аўно».
«Цвіль утварылася натуральным шляхам?» — пытаецца яшчэ адзін. «Белая пры Пятры І, зялёная — у часы ніканіянскага расколу», — жартуе трэці.
«Цэны за штуку?» — не можа паверыць такой дарагоўлі беларус, які жыве за мяжою.
«А дзе ж беларускі сыр, якога было шмат?!» — абураецца яшчэ адзін чалавек.
«У Польшчы польскія камамбэры па 2—3 рублі ўсяго, блін (((( гэта жэсць, канечне», — дадае яшчэ адзін беларус-эмігрант.
«Разгарнулі рэгіянальную групоўку па поўнай», — рэзюмуе нехта.





