Беларускі расследавальніцкі цэнтр — гэта незалежны прадакшн, які спецыялізуецца на найбольш складаных жанрах журналістыкі. БРЦ з'яўляецца чальцом Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP. Журналісты БРЦ — лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах.
На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
Уключэнне лукашэнкаўскім рэжымам БРЦ у лік «экстрэмісцкіх» арганізацый — цалкам лагічнае з ягонага пункту гледжання, паколькі расследвальнікі Цэнтра рэгулярна робяць і публікуюць расследаванні пра розныя непрыглядныя бакі рэжыму, у тым ліку пра фінансавыя махінацыі ягоных ключавых асоб, не абыходзячы і непасрэдна сямейнікаў Лукашэнкі.
Толькі некаторыя расследаванні БРЦ:
Шале ў гарах і дзве кватэры ў Вене. «Кашалёк Лукашэнкі», нягледзячы на санкцыі, захаваў багацці ў Еўрасаюзе
Беларускія дзяржклінікі зноў ставяць імпартныя пратэзы. Але дзяржава ўсё забрала ў свае рукі
Колькі «будаўнічыя кашалькі» Лукашэнкі вывелі грошай з Беларусі і як іх адмывалі
Былыя сілавікі і крымінальнікі. Што за беларусы ваююць ва Украіне на баку Расіі





