Стыкеры, як правіла, выкарыстоўвалі асуджаныя жанчыны, у якіх ёсць дзеці і ўнукі. Імі яны спачатку ўпрыгожвалі свае лісты з калоніі, ператвараючы іх у невялікія карціны. Калі ж цэнзары сталі прыдзірацца да такой творчасці, то асуджаныя проста перамалёўвалі выявы — як правіла, герояў з мульцікаў. Цяпер і гэта робяць для іх немагчымым.

Таксама жанчынам раней не забаранялася, напрыклад, стыкерам пазначаць скрынкі з прадуктовай перадачай, якія захоўваюцца ў капцёрцы, або пазначаць такім чынам прыналежнасць іншых прадметаў. Цяпер жа асуджаныя пазбаўленыя і такога права.

Як прычыну чарговага ўзмацнення строгасці рэжыму крыніца з гэтай калоніі назвала агульную настроенасць адміністрацыі на стварэнне праблем асуджаным любымі спосабамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?