Фота: AP

Фота: AP

Расійскія тэлеграм-каналы 18 лістапада актыўна абмяркоўвалі прыкметы таго, што Крэмль рыхтуецца да другой хвалі мабілізацыі. У прыватнасці, яны распаўсюдзілі ў сетцы фота позвы, атрыманай пецярбуржцам, якому было загадана з'явіцца на мабілізацыю ў студзені 2023 года насуперак заяве Уладзіміра Пуціна аб заканчэнні частковай мабілізацыі 31 кастрычніка, піша ISW.

Відавочна, што расійскія ўлады цалкам не спынілі мабілізацыйныя мерапрыемствы, а гэта азначае, што некаторая колькасць мабілізаваных па-ранейшаму праходзіць падрыхтоўку адначасова з прызыўнікамі тэрміновай службы.

Гэта, верагодна, прывядзе да яшчэ больш нізкай якасці падрыхтоўкі як мабілізаваных, так і прызыўнікоў. Чарговая хваля мабілізацыі ў бліжэйшыя месяцы толькі пагоршыць сітуацыю і, верагодна, агульную якасць расійскіх войскаў, якія будуць перакінутыя на перадавую ва Украіне, лічаць эксперты.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
25