Фота: Aijaz Rahi / AP
Клуб прапануе 37-гадоваму партугальцу кантракт на 2,5 года і 500 мільёнаў еўра. Гадавы аклад пры гэтым складзе 200 мільёнаў еўра — туды ўвойдзе сама зарплата і рэкламныя даходы, паведамляе Marca.
Цяпер форвард знаходзіцца ў статусе свабоднага агента.
22 лістапада «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў пра скасаванне кантракта з Крышціяну Раналду пасля таго, як футбаліст падвергнуў моцнай крытыцы кіраўніцтва клуба.





