Крама ці, як пяшчотна называюць яе самі уладальнікі, «крамачка», размешчана ў невялікім скляпенні ў самым цэнтры літоўскай сталіцы, на вуліцы Pilies, 6, літаральна за два крокі ад кафедральнай плошчы.

Па старым адрасе, у спальным раёне Пашылайчай, застаецца вытворчасць тавараў, якія цяпер будуць прадавацца ў краме ў цэнтры, — магнітаў, кубкаў, цішотак, світшотаў, шкарпэтак, торбаў і шмат чаго іншага з беларускай, а таксама ўкраінскай ды літоўскай сімволікай.

На адкрыццё з паветранымі шарамі, шампанскім ды прысмакамі прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Клас
138
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
8