Перад уваходам у зямную атмасферу капсула аддзялілася ад службовага модуля «Арыёна». У раёне пасадкі яе чакаў дэсантны карабель ВМС ЗША «Портлэнд».

Падчас палёту «Арыён» двойчы — 21 лістапада і 5 снежня — абляцеў Месяц, набліжаючыся да яго паверхні на адлегласць каля 130 км. Акрамя таго, ён правёў шэсць дзён на далёкай арбіце вакол Месяца, калі адлегласць да яго паверхні складала каля 85 тысяч кіламетраў.

Знаходжанне карабля гэтай арбіце дазволіла ацаніць магчымасці апарата і пратэсціраваць яго сістэмы на вялікай адлегласці ад Зямлі.

Гэты палёт «Арыёна» быў выпрабавальным і таму непілатуемым. Палёты «Арыёна» з астранаўтамі на борце, як чакаецца, пачнуцца ў канцы 2024 года. У ходзе гэтай праграмы ў 2025 ці 2026 годзе плануецца зноў высадка на Месяцы.

У апошні раз чалавек пабываў на Месяцы 50 гадоў таму, гэта быў экіпаж амерыканскага «Апалона-17».

Вяртанне касмічных караблёў з такіх далёкіх экспедыцый уяўляе сабой няпростую тэхнічную задачу: яны падлятаюць да зямной атмасферы на вельмі высокай хуткасці — каля 40 000 км/г. Таму неабходны вельмі трывалы цеплаахоўны экран, каб карабель не разваліўся ў пластах атмасферы: тэмпература яго абшыўкі дасягае амаль 3000°C.

Ахоўны пласт «Арыёна» — гэта новая канструкцыя, і НАСА павінна было пераканацца ў яго эфектыўнасці, каб не рызыкаваць жыццямі астранаўтаў у будучых місіях.

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1