«Мы памятаем добра 2020 год. На гэты момант мы бачым, што ўнутраная сітуацыя знаходзіцца пад поўным кантролем. Вядома, насцярожваюць, напружваюць знешнія контуры. Мы бачым, як развіваецца «ваенная спецаперацыя» [вайна ва Украіне — НН], якія на фоне гэтага гучаць заявы тых неанацыстаў, якія ўцяклі і знаходзяцца там. Якія яны выбудоўваюць планы па сілавым звяржэнні дзеючай улады. Мы бачым натаўскія войскі, якія знаходзяцца на мяжы. Вядома, гэта нас турбуе.

Унутраныя войскі — асноўная ўдарная сіла Міністэрства ўнутраных спраў. Ну і, вядома, мы ўбудаваны ў сістэму нацыянальнай бяспекі. Хачу сказаць, што для таго, каб не было ў нас яшчэ аднаго 2020 года, будзем глядзець, што адбываецца ў нашых суседзяў. Хто спрабуе сказаць, што нам нанясуць удар, што ёсць план «Перамога», мы адкажам самым дэмакратычным спосабам, які мы назіраем, які ёсць у нашых суседзяў. Хай будуць да гэтага гатовыя», — заявіў Карпянкоў.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8