Каардынацыйны штаб па абыходжанні з ваеннапалоннымі

Каардынацыйны штаб па абыходжанні з ваеннапалоннымі

Максім Калеснікаў стаў вядомы дзякуючы фота, дзе ён адразу пасля абмену есць яблык і прызнаецца, што ўпершыню за год есць свежую садавіну.

— Два дні, так, начавалі на тэрыторыі Беларусі, павезлі нас праз яе. Паколькі нас узялі ў палон на поўначы Кіеўскай вобласці, там, дзе ў нас былі баі на першапачатковым этапе. 20 сакавіка мы трапілі ў палон, а 21 і 22 сакавіка мы правялі на тэрыторыі Беларусі, — распавёў Калеснікаў.

Мужчына трапіў у палон у сакавіку 2022 года і прабыў там 11 месяцаў. Утрымлівалі яго ў СІЗА ў Бранскай вобласці. Кажа, за ўвесь гэты час ім ні разу не давалі садавіны.

Калеснікаў кажа, што ў расійскім палоне знаходзіцца шмат цывільных украінцаў, яны не трапляюць у абменны фонд таму, што ў іх няма статусу ваеннапалонных.

— Проста для параўнання прапорцыі: знаходзіліся ў камеры ў следчым ізалятары з 14 чалавек першага складу маёй камеры — чацвёра вайскоўцаў і дзесяць цывільных.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
38