Іраклій Кабахідзэ. Фота: newsgeorgia.ge
«Афіцыйная заява была зроблена нашым міністэрствам замежных спраў. Вядома, мы асуджаем сустрэчу і так званы «візіт». Гэта наша пазіцыя.
Для нас важна захаваць наяўны сёння статус-кво ў плане непрызнання. Дагэтуль Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, і мы зробім усё магчымае, каб захаваць гэты статус-кво», — заявіў Кабахідзэ.
Па яго словах, «радыкальная апазіцыя» робіць усё наадварот і патрабуе ўвядзення санкцый, у тым ліку забараніць авіязносіны з Беларуссю. Але пазіцыя кіраўніцтва мудрэйшая, яны не будуць цвяліць Лукашэнку.
«Мы не будзем далучацца да іх у такіх правакацыях», — сказаў Кабахідзэ.
Візіт у Мінск прэзідэнта самаабвешчанай Абхазіі Аслана Бжанія адбыўся ўчора, ён сустрэўся з самім Лукашэнкам, хоць той сімвалічна і пасадзіў яго не як роўнага сабе. Перад гэтым, у верасні мінулага года, Лукашэнка наведаў Абхазію, і рэакцыя Грузіі тады таксама была чыста фармальнай, на ўзроўні адных заяў.
Чытайце таксама:
Грузінскае МЗС асудзіла сустрэчу Лукашэнкі і Бжаніі, але назвала Лукашэнку прэзідэнтам
Аляксандр Лукашэнка прыняў прэзідэнта Абхазіі як не роўнага сабе па рангу ФОТАФАКТ
Кіраўнік непрызнанай Абхазіі прыехаў да Лукашэнкі





