Фота: Google

Фота: Google

«Украінская энергасістэма ўжо амаль два месяцы працуе без абмежаванняў спажыўцоў з запасам магутнасці. Гэтага выніку мы дамагліся дзякуючы тытанічнай працы энергетыкаў, нашых міжнародных партнёраў, якія дапамагалі ў аднаўленні сістэмы. Самая складаная зіма пройдзеная. Наступны крок — адкрыццё экспарту электраэнергіі, што дазволіць прыцягнуць дадатковы фінансавы рэсурс для неабходнага аднаўлення знішчанай і рамонту пашкоджанай энергетычнай інфраструктуры», — адзначыў Герман Галушчанка.

Дазволеная еўрапейскай сеткай аператараў сістэмы перадачы ENTSO-E Магутнасць для экспарту складае 400 МВт.

Са слоў міністра, адкрыццё экспарту — гэта адказ украінскіх энергетыкаў на расійскія абстрэлы і спробы знішчыць энергасістэму.

Расія за час вайны выпусціла агулам больш за дванаццаць сотняў ракет і беспілотнікаў па ключавых украінскіх энергетычных аб'ектах, удакладнілі ў Міністэрстве энергетыкі Украіны.

Як паведаміла ў суботу брытанская разведка, Расіі, мяркуючы з усяго, не ўдалося вывесці са строю энергетыку Украіны.

Чытайце таксама:

УСУ падрыхтавалі восем падраздзяленняў агульнай колькасцю 40 тысяч чалавек для контрнаступу

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў лічыць, што вайна скончыцца ў гэтым годзе

Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1