Маскоўскі гарадскі суд прыгаварыў журналіста і палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу да 25 гадоў пазбаўлення волі

Маскоўскі гарадскі суд прыгаварыў журналіста і палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу да 25 гадоў пазбаўлення волі

Кара-Мурзу судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — аб распаўсюджванні «фэйкаў» пра расійскую армію, аб ажыццяўленні дзейнасці «непажаданай» арганізацыі (з-за супрацоўніцтва з фондам «Адкрытая Расія») і аб «дзяржаўнай здрадзе» — апошняе, магчыма, за яго ўдзел у падрыхтоўцы «Акта Магніцкага».

Абвінавачанне прасіла прыгаварыць палітыка да 25 гадоў пазбаўлення волі. Кара-Мурза віны не прызнаў.

Яго адвакаты паведамлялі, што ў палітыка за год, які ён правёў пад арыштам, рэзка пагоршаў стан здароўя, ён схуднеў у СІЗА на 22 кілаграмы.

У 2015 і 2017 гадах Уладзімір Кара-Мурза перажыў дзве спробы атручвання. Расследавальнікі выявілі, што ў той перыяд у паездках па Расіі яго тайна суправаджалі тыя ж людзі з сілавых структур, якія былі задзейнічаныя ў атручэнні Аляксея Навальнага.

Чытайце таксама:

Расследаванне: супрацоўнікі ФСБ, якія атруцілі Навальнага, датычныя да двух атручванняў расійскага журналіста

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
18