У Баранавіцкім раёне на комплексе па вытворчасці свініны загінулі дзве тысячы парасят.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, 9 лістапада ў 14.52 у Баранавіцкі РАУС з гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла інфармацыя аб тым, што прыкладна ў 05.45 на комплексе па вытворчасці свініны «Усходні» (структурнае падраздзяленне ААТ «Баранавічыхлебапрадукт»), размешчаным недалёка ад вёскі Сяўрукі, адбылося адключэнне электразабеспячэння. У выніку была спынена праца сістэмы прымусовай вентыляцыі ў двух свінарніках. Загінула дзве тысячы галоў жывёлы вагой 25—30 кг кожная. У 07.45 аварыйнай брыгадай РУП «Баранавіцкія раённыя электрычныя сеткі» энергазабеспячэнне ў будынках было адноўлена. Сума ўрону высвятляецца.

У КВС «Усходні» паведамілі, што на комплексе працуе міжведамасная камісія, якая высвятляе акалічнасці здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?